Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЗАГАДКІ

Дата: 25 марта 2019 в 12:40, Обновлено 25 марта 2019 в 12:51

ЗАГАДКІ

Улетку адпачываюць, 
А ўзімку дзяцей катаюць. 
(Санкі)


Па сцяжыне, па дарозе 
Бегчы я ў іх не ў змозе 
Іпа снезе не ідуць, 
Лёд убачаць – і лятуць! 
(Канькі) 

Гуляе ў полі, а не конь, 
Лётае на волі, а не птушка. 
(Вецер) 

 


Без сякеры, без пілы, а масты будуе. 
(Мароз) 

 


Удзень у небе гуляе, 
А ўдзень на зямлю сядае. 
(Сонца) 

 


Спрытная, рудзенькая, 
Скача па галінках, 
Арэшкі збірае, 
Да зімы хавае. 
(Вавёрка) 

 


Хатку, поўную грыбоў, шышак і арэхаў горку 
У чаканні халадоў назапасіла … 
(Вавёрка) 

 

Не звер, а вые. 
(Вецер) 

Шар пастаўлены на шар, 
Нос чырвоны на ўвесь твар, 
Рот і вочы – вугалькі. 
Адгадайце, хто такі? 
(Снегавік) 

 


Калі вецер дзьме халодны, 
Ён блукае злы, галодны. 
(Воўк) 

 


Прыйшла баба з вятрамі, 
З белымі снягамі. 
Прывяла з сабою Дзеда з барадою. 
(Зіма і Дзед Мароз)

Ён прысмакаў з’еў нямала,

І калі харчоў не стала,

Лапу смокчучы, заснуў.

Ледзьве не праспаў вясну.

(Мядзведзь)

Улетку шэранькі,

узімку — беленькі.

Доўгія вушкі мае,

хутка ў лес уцякае.

 (Заяц)

Не птушка, не мыш,

Па дрэвах скача лоўка

Гарэза рыжая...  

 (Вавёрка)

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела,

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе.

(Бабёр)

У рыжай разбойніцы

Хвост, як мятла,

Ад кары ўцякла, сляды замяла.

(Ліса)

Хто на сваёй галаве лес носіць?

(Лось.)

Мышак ловіць, ды не коцік ён,

Лісты носіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок.   

(Вожык)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.